21.02.2018 "Ходзіць добры дзед па свеце….” (М. Чарняўскі). Літаратурная вандроўка. Прысутнічалі вучні СШ №12 4А класу.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень у бібліятэцы прайшло знаемства з творчасцю паэта, пісьменніка Міколы Чарняўскага (аўтара больш за 30 кніжак для дзяцей і дарослых). Працаваў М. Чарняўскі рэдактарам Беларускага радыё, у 1966—1988 гг. — літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1989 г. — літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка». Творы пісьменніка перакладзены на розныя мовы. 16 студзеня 2018 г. пісьменніку спаўняецца 75 год.
Дзеці з задавальненнем апынуліся ў свеце вершаў, скарагаворак, лічылак, загадак. прынялі ўдзел у гульні "Сапсаваны тэлефон" па казкі "Воўчыя ягады".
Книга ў далонях
22.09.2017 “Зямлі маей роднае слова.”. Прэзентацыя праекта “Кніжныя пярлінкі”. Прысутнічалі ВУЧНІ 3Б класу , СШ№12.
З паэтычным словам прывітання выступілі вядучыя. Яны пазнаемілі прысутных з задачамі брэнд-праекта “Кніжныя пярлінкі”, які реалізовываецца ў бібліятэцы.
Дзеці падрыхтавалі парад любімых кніжных герояў і выступілі з праграмай “Калі з другам выйшаў ты…”, дзе чыталі вершы, інсцэніравалі казку “Пшанічны каласок”, расказывалі пра свайго кніжнага сябра.. Цікавым было выступленне ўдзельнікаў конкурса “BOOK-TAЛЕНТ”, які праходзіў у бібліятэцы з 1 чэрвеня па 30 жніўня. У конкурсе, дзе патрэбна была зрабіць сваімі рукамі кніжнага героя прыняла ўдзел 8 чалавек і была зроблена 35 герояў беларускіх кніг.
У канцы сустрэчы вядучыя пажадалі дзецям і гасцям любіць сваю Беларусь, сваю зямлю, сваю мову.
Зараз Вас у бібліятэцы чакаюць галоўныя героі беларускіх кніг, казак і павер’яў
Знаёмцеся!
МІХАСЬ І ВЯСНЯНАЧКА
Міхась - галоўны герой з казкі Я.Колас "МІХАСЕВЫ ПРЫГОДЫ"
Вясняначка завітала да нас у госці з народных
павер’яў
Бульбаёсцікі!
Яны прыйшлі да нас з кніг беларускай пісьменніцы
Р. Дэйкун
З гарачымі блінамі і смачнай кашай з печы будзе сустракаць бабця-ГАНЦЯ. Яна Вам паведае багата цікавых казак з свайго куфэрка
А вось абярэг "КАРОЎКА", якая пажадае Вам сямейнага дабрабыту
Кудзесніца леса АЛЕСЯ - гераіня дзіцячых вершаў Я.Купалы
Лялька КУБЫШКА-ТРАЎНІЦА
Хатні дапаможнік, які не дась Вам захварэць, супакоіць прыроднымі водарамі і падаруе моцны сон
Лесавік!
Ён прыйшоў да нас з беларускай казкі. Лесавік дараваў ваўку чароўнае насенне, з якога за адну ноч выраслі невялікія кусцікі з прыгожымі кветкамі.
ЧЫТАЮЦЬ ДЗЕЦІ
НічыпаровічГаліна Міхайлаўна (нар. 1950) У 17 гадоў яна прыехала на Уздзеншчыну з Іўеўскага раёна. Шэсць гадоў працавала на хлебазаводзе. У 1970-м выйшла замуж. Тры гады правяла ў Галавачах. Затым — вёска Магільна, дзе жыве ўжо больш за 40 гадоў. Трыццаць гадоў адхадзіла з сумкай паштальёна. Добры муж, дзве дачкі, кожная з іх мае сваю сям’ю, шэсць унучак. |
Галіна Міхайлаўна Нічыпаровіч – творчая асоба. Улюбёная ў прыроду, прынёманскія краявіды, што прасціраюцца недалёка ад хаты. Са школьнай парты піша вершы, прозу. Супрацоўнічае з раённай газетай з 2000 года. Выдала 6 кніжак, на падыходзе сёмая. З 2009 года з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
«Забавы дзетвары» — кніга вершыкаў для дзяцей пра іх саміх і навакольны свет. Так ці інакш, усё, пра што піша Галіна Нічыпаровіч, добра вядома дзецям — з уласнага, хоць і такога невялікага, досведу ці з іншых кніжак ды фільмаў. Спадарыня Галіна апісвае зімовыя гульні і святы, штодзённыя радасці і перажыванні.
У жартаўлівай форме аўтарка тлумачыць сваім чытачам, чаго ад іх чакаюць дарослыя, а чаго рабіць няварта.
Янка Галубовіч
(Іван Іванавіч Галубовіч) - празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Нарадзіўся 26 мая 1942 года ў вёсцы Пранчэйкава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў мінскі фінансавы тэхнікум і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Аўтар 14 кніг прозы для дзяцей і дарослых, сярод якіх "Пастарайся стаць чалавекам", "Зязюля дзетак шукала і інш. Яго творы былі надрукаваны ў 26 каллектыўных зборніках. Пастаянны аўтар беларускіх часопісаў "Маладосць", "Полымя" і інш.
Проза Янкі Галубовіча багата і вобразна распавядае пра жыццё беларускай вёскі, нясе дабрыню, шчырасць, павучальны патэнцыял для дзяцей і моладзі. Унікальныя, яскравыя назіранні за прыродай, за пацешнымі звычкамі птушак і звяроў напаўняюць душу чалавека пазітыўнымі эмоцыямі, абуджаюць любоў да роднага краю...
Шчодрая вавёрка
Галубовіч, Янка. Шчодрая вавёрка: казкі / Я. Галубовіч; [маст. Ю. Пякіна]. — Мінск : Звязда, 2015. — 96 с.
Ці ведаеце вы, чаму ваўкі пчол баяцца, а з мядзведзямі сяброўства не водзяць? Дзе зязюля шукае сваіх дзетак? І нарэшце: чулі калі-небудзь пра палятуху? Трэба хуценька папаўняць «чамадан» ведаў! Казачную энцыклапедыю лясных жыхароў прапануе Янка Галубовіч у сваёй кнізе «Шчодрая вавёрка». Адметнасць кожнай гісторыі ў тым, што яна нагадвае байку: у канцы аповедаў змешчаны мудрыя высновы. Таму карысць ад чытання павялічваецца: дзіця вывучае назвы жывёл і птушак, даведваецца, дзе яны жывуць, чым сілкуюцца, як гадуюць малых (неблагая падрыхтоўка да біялогіі), і адначасова — разумеюць, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі. Лясное жыццё ў кнізе кіпіць не горш за гарадское: птушкі ладзяць вячоркі са смачнымі пірагамі, канцэрты на палянках, высцілаюць гнёзды мяккім пухам, кормяць мошкамі і жучкамі сваіх дзетак, вавёркі актыўна запасаюцца на зіму ягадамі, арэхамі і жалудамі. Усё, як быццам, ідзе сваім шэрагам. Але на чым трымаецца ў кнізе жывёльны свет? Як і наш, чалавечы, — на дабрыні. Янка Галубовіч стварае такую атмасферу, нібы сам, асабіста, ведае звяроў, пра якіх гаворыць, нават сябруе з імі. Казкі ўспрымаюцца не як чароўныя прыдумкі. Таму ў гэтыя гісторыі верыш.
Вавёрчыны кватаранты
Галубовіч, Янка. Вавёрчыны кватаранты: апавяданні і казкі / Я. Галубовіч; [маст. Н. А. Чарапанава]. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2015. — 160 с.
Кніга будзе цікавая не толькі дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, але і дарослым — бацькам, выхавальнікам дзіцячых садкоў, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі могуць выкарыстаць матэрыял кнігi на ўроках, выбраць з яе фрагменты тэкстаў для дыктантаў, прапанаваць вучням для пазакласнага чытання.
Алесь
Мікалааевіч Карлюкевіч
(нар. 6 студзеня 1964, вёска Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст.
Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), «Чырвоная змена» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссия» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна -выдавецкай установы. «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты , «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.
8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выконваючы абавязкі, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова з'яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Мудры Шубуршун
Карлюкевіч, А. М. / Мудры Шубуршун: аповесць-казка, апавяданні, казкі / А. Карлюкевіч. - Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2014. - 120 с.
Дэвізам гэтай захапляльнай, пазнавальнай і добрай кнігі могуць стаць словы “Кожны мае права на новыя адкрыцці”. Маленькія чытачы знойдуць у ёй мноства адказаў на свае пытанні. Напрыклад, яны даведаюцца, які гром нясе спадзяванні на добры ўраджай, якая карысць ад плакун-травы, з якога дрэва робяць трывалую мэблю, як жывуць мурашы, цi icнуе “лыжка любога колеру” i шмат чаго iншага.
Разам з героямі кнігі дапытлівыя чытачы здзейсняць захапляльнае падарожжа па Беларусі, зробяць шмат цікавых адкрыццяў аб прыродзе, геаграфіі і гісторыі роднай краіны, пазнаёмяцца з народнымі прыкметамі пра надвор’е, адгадаюць загадкі Чароўнай Пясчынкі, навучацца быць знаходлівымі, смелымі. А яшчэ яны зразумеюць, як важна умець бачыць “душой, сэрцам і розумам” і сябраваць.
Жадаем вам прыемнага падарожжа па старонках гэтай кнiгі, бо, як кажа аўтар, “без казкі роднай нам ніяк нельга”!
ЧЫТАЮЦЬ БАЦЬКІ
Дуброўскі Алесь
(Аляксандр) Сцяпанавіч
Аляксандр Сцяпанавіч нарадзіўся 24 чэрвеня 1948 года ў в. Целяшы Гомельскага раёна. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы працаваў будаўніком, служыў у арміі. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэспандэнтам гомельскай раённай газеты «Маяк», намеснікам загадчыка аддзела інфармацыі гомельскага абласнога тэлерадыёаб’яднання. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў. Даволі шмат вандраваў па свеце.
(Аляксандр) Сцяпанавіч
Аляксандр Сцяпанавіч нарадзіўся 24 чэрвеня 1948 года ў в. Целяшы Гомельскага раёна. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы працаваў будаўніком, служыў у арміі. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэспандэнтам гомельскай раённай газеты «Маяк», намеснікам загадчыка аддзела інфармацыі гомельскага абласнога тэлерадыёаб’яднання. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў. Даволі шмат вандраваў па свеце.
Першы верш («Вяселле») быў надрукаваны ў раённай газеце «Маяк» у 1967 годзе. Друкаваўся ў газетах «Гомельская праўда», «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Сельская газета», у часопісе «Маладосць», калектыўных зборніках «Магістраль», «Святло шчымлівай памяці» і інш.. Выйшлі ў свет кніга лірыкі «І будзе лета апасля» (2005), зборнік «Непрадказальнасць дня» (2008) – вершы і паэма-рэквіем «Трагедыя Пабужжа», кніга «Дня наступнага святло» (2010).
Дуброўскі, А. С./ Незабыўнае: вершы /А. Дуброўскі. - Мазыр: Калор, 2014. - 120 с.
Чацвёртая кніга паэзіі Алеся Дуброўскага. Тэматыка вершаў разнастайная - грамадзянска-публітыстычныя матывы мяжуюць з інтымнымі, пейзажная лірыка пераходзіць у філасофскую. Прывабліваюць яго мініяцюры-назіранні, у якіх закладзены глыбокі сэнс, многія з іх вызначаюцца дасціпным гумарам.
Кніга адзначана абласной літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага.
Кадзетава Валянціна Мікалаеўна
нарадзілася 17 красавіка 1951 года ў вёсцы Мікалаеўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага. Засведчыла сябе як празаік па шматлікіх публікацыях ў перыядычным друку.Аўтар трох кніг прозы і сааўтар міжнароднага калектыўнага зборніка пісьменніц Расіі Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Кадзетава, В. М. / Варыяцыі на вечную тэму: / В. Кадзетава. - Мазыр: Калор, 2014. - 124с.
У зборнік апавяданняў "Варыяцыі на вечную
тэму" ўвайшлітворы розных гадоў. Яны ўражваюць шырокім духоўным, жыццёвым
і псіхалагічным спектрам. Пошукі выйсця з духоўнай летаргіі, пратэст супраць
такіх небяспечных з яў сучаснасці як амаральнасць, жорсткасць,
апашленне ад
вечных жыццёвых каштоўнасцей - вось тое асноўнае, што складае змест твораў В.
Кадзетавай.
Кніга адзначана абласной літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага.
Тамара Віктараўна
Кручэнка
нарадзілася 30 мая 1955 года ў г. Мядел на Міншчыне. Скончыла
філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымала прафесію
выкладчыка беларускай і рускай мовы і літаратуры. З 1978 года працуе ў сродках
масавай інфармацыі: карэспандэнт шматтыражнай газеты на Гомельскім шклозаводзе,
рэдактар газеты Гомельскага радыёзавода. Зараз – журналіст, рэдактар аддзела сацыяльна-эканамічных
праблем абласной газеты «Гомельская праўда».
Паэт, празаік,
публіцыст. Піша на беларускай і рускай мовах. Узнагароджана граматамі
Міністэрства інфармацыі, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», неаднаразова
станавілася пераможцай літаратурных конкурсаў, у т.л. адзначана прэміяй імя
Р. Скаварады, імя К. Тураўскага. Выдала паэтычны зборнік «Край
бацькоўскі» (2007 год), у тым жа годзе сумесна з Ліліяй Бандарэвіч-Чарненка (г.
Прылукі, Украіна) выдадзены ў Чарнігаве зборнік «Ад берагоў Дзясны да Сожа».
Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых і крытычных матэрыялаў. Друкавалася ў
калектыўных зборніках, у т.л. «Пралеска» (Гомель, 2010), «Слов’янське
перехрестя» (Чарнігаў, 2010), перыядычных выданнях Беларусі, Украіны, Рассіі.
У СПБ з 2005 года.
Са снежня 2006 – галоўны спецыяліст Гомельскага обласнога аддзялення ГА «Саюз
пісьменнікаў Беларусі».
Кручэнка, Т. В. / Лёсаў зорныя імгненні: зборнік / Т. Кручэнка. - Мазыр: Калор, 2014. - 92 с.
У зборнік увайшлі нарысы і замалёўкі пра ўдзельнікаў Вялікай
Айчыннай вайны. Публіцыстычныя творы каштоўныя найперш успамінамі непасрэдных
удзельнікаў гераічнай барацьбы нашага народа з фашыстам. Ім, жывым і пайшоўшым
з жыцця, прысвечана гэтая кніга.
Кніга адзначана абласной літаратурнай прэміяй імя
Кірылы Тураўскага.
(псеўданім Максім Валошка) нарадзіўся 15.06.1948 года на хутары Язавец Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971 – 1973), намеснікам рэдактара газеты “Чырвоная змена” (1975 – 1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1986 – 1987), у ЦК ЛКСМБ (1973 – 1975, 1979 – 1980) і ЦК КПБ (1980 – 1986, 1987 – 1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990 – 1992), міністр інфармацыі (1992 – 1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994 – 1996). У 1996 – 1998 -- Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998 – 2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 года. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.
Узнагароджаны ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2008), медалём “За асваенне цалінных зямель” (1969), Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978), Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі (1998), юбілейным медалём “90 год Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь” (2008). Ганаровае званне “Заслужаны журналіст” ГА “Беларускі Саюз журналістаў” (2008).
Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў “Залатое пяро – 2001”, прэміі імя Васіля Віткі часопіса “Вясёлка”, літаратурнага конкурсу “Кімерыйскія музы” на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі, дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS.
Член рэдкалегій часопіса “Вясёлка”, “Краязнаўчай газеты”, намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ.
Бутэвіч, А. І. / Пацалунак на фоне гор: апавяданні / А. Бутэвіч. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. - 190 с.
Жыццё бывае такім размаітым і нечаканым, што не паверыш
часам у яго праявы. Гэтыя апавяданні пра тое, што здзівіла і зачапіла аўтара,
што змусіла яго неабыякавымі вачыма зірнуць на вакольны свет і на нас з вамі ў
ім. Аўтар верыць, што ўсё ў жыцці пачынаецца з Кахання і Любові. У гэтым
намагаецца пераканаць і свайго чытача. А яшчэ ён верыць, што свет складаецца з
дзівосаў, парадоксаў і нечаканасцяў. Прачытайце прапанаваныя апавяданні і
задайце сабе пытанне: «Ці ўмею я кахаць, радавацца жыццю і смуткаваць? Ці магу
здзіўляцца непаўторнай прыгажосці нашага свету? Ці магу падзяліцца самым
таемным з іншымі?» І тады зразумееце: самае цяжкае на гэтым свеце — проста быць
чалавекам.
Комментариев нет:
Отправить комментарий