Дзень роднай мовы ў бібліятэцы...
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы на працягу нядзелі (20.02-21.02, 24.02-26.02) праходзіла акцыя “Гаворым на роднай мове”.
На дзіцячым абанеменце былі аформлены: кніжная выстава “Чараўнікі прыходзяць да дзяцей”, чароўны куфэрак з творамі народнага побыту і куточак сялянскай сядзібы з цацкавымі жывеламі. Таксамаі аформлена тэматычная паліца “Спяшаемся ў госці да пісьменніка-зямляка”, дзе размяшчаліся кнігі В. Якавенкі і малюнкі дзяцей па яго кнізе “Смяльчак Лузь”.На дарослым абанеменце да дня роднай мовы падрыхтавалі прагляд “Беларуская кніга для Вас” і кніжную выставу “Вітаем юбіляраў”, дзе праводзіліся агляды і знаемства з новымі кнігамі. У чытальнай зале гучала беларуская музыка і народныя песні.
На працягу некалькіх дзен у бібліятэцы гучала родная мова.
20.02. “Скарбонка жыццёвай мудрасці М. Маляўкі”. Дзень беларускай кнігі.
За аснову правядзення дня беларускай кнігі была ўзята кніга М. Маляўкі “Сядзіба, або хата з матчынай душою”. Па гэтай кнізе былі падрыхтаваны вясёлыя заданні для чытачоў.
Дзеці і дарослыя адгадывалі вяселыя беларускія загадкі, тлумачылі беларускія прымаўкі і прыказкі, адшуквалі прадметы старой вескі ў чароўным куфэрку.
Спрабавалі прагаварыць беларускія скарагаворкі і растлумачыць беларускія словы. Самыя кемлівыя атрымлівалі салодкі пачастунак.
А вучні 4А класу, якія наведалі ў гэты дзень бібліятэку вучыліся ўрокам жыццёвай мудрасці ў герояў беларускіх казак – Лісіцы-хітрыцы і Воўка (героямі былі дзеці з класу), а ім дапамагалі бібліятэкары і медыягутарка “ Урокі жыцця ў беларускай казцы”.
21.02. “Пасябруем з кнігай В. Якавенкі”. Літаратурныя чытанні ў рамках (сямейнога выхаднога).
У выхадны дзень дзеці знаеміліся з кнігай нашага зямляка-юбіляра В. Якавенкі “Смяльчак Лузь”. Праглядзелі слайд-інфармацыю па яго кнігам і казкам. Дзецям чыталі казкі ўслух, малявалі герояў кнігі, праводзіліся віктарынкі, глядзелі беларускія мультфільмы.
26.02. “Самабытны талент байкапісца”. Літаратурнае знаёмства (да 120-годдзя К. Крапівы”.
“Як жыць, так жыць для Беларусі” так называлася медыязнаёмства з жыццем і творчасцю пісьменніка. Вучні праслухалі біяграфію паэта, віртуальна пазнаеміліся з яго cям’ей і мясцінамі , дзе ен нарадзіўся. Дзецям быў раскрыт вобраз Крапівы як паэта, майстра байкі і камедыі, знаўца і перакладчыка.
Вершы, байкі, урыўкі з камедыі “Хто смяецца апошнім” чыталі вучні і артысты народнага тэатра “Спадчына”.
Вучні і госці праглядзелі ўрыўкі з фільма “Паэт і час”, прысвечаны 100- годдзю паэта.
Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэтае
пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. 21 лютага
адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова –
беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту,
так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не
знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і
цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
Гісторыя паходжання
беларускай мовы
Беларуская мова з'яўляецца адной з трох усходнеславянскіх моў, у гэтую ж
групу ўваходзяць руская і ўкраінская мовы. Выкарыстоўваецца фактычна толькі ў
Беларусі і з'яўляецца дзяржаўнай мовай.
Беларуская мова была ўтворана са старажытнарускай мовы ў 14 стагоддзі. У яе
склад увайшлі наступныя гаворкі: дрыгавічоў, старажытных радзімічаў, полацкіх
крывічоў, смаленскіх, а таксама, магчыма, паўночнікаў.
Развіццю літаратурнай беларускай мовы спрыяла тое, што яе ўжывалі ў якасці
дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Вельмі вялікі ўплыў на развіццё
літаратурнай беларускай мовы аказаў заснавальнік кнігадрукавання на беларускай
мове Францыск Скарына (прыблізна каля 1490-1541г.г.), ён пераклаў на беларускую
мову Біблію.
У 16 стагоддзі беларускую мову ўжо ўжываюць у свецкім, дзелавым, рэлігійным
жыцці. Але ўжо ў канцы 16 стагоддзя ў сувязі з каланізацыяй пачынаецца
выцясненне беларускай мовы польскай. З 1696 года польскі сойм афіцыйна
забараняе беларускую мову як у дзяржаўным ужыванні, так і ў справаводстве, яго
працягваюць выкарыстоўваць толькі пры вусных зносінах. Аб'яднанне Беларусі з
Расіяй у 1795 годзе спрыяла таму, што самасвядомасць беларускага народа пайшла
на ўздым, а гэта падрыхтавала неабходную глебу для фарміравання новай
літаратурнай беларускай мовы. А пасля таго, як адбылася Кастрычніцкая
рэвалюцыя, беларускі народ атрымлівае права на тое, каб карыстацца беларускай
мовай ва ўсіх сферах культуры і дзяржаўнасці.
Для пісьма ў беларускай мове выкарыстоўваюць кірыліцу. Раней часам
выкарыстоўвалі лацінку. У сучасным беларускім алфавіце 32 літары, ён быў
складзены мовазнаўцам Б.А.Тарашкевічам, які з'яўляецца аўтарам «Беларускай
граматыкі для школ», што была выпушчана ў 1918 годзе.
Комментариев нет:
Отправить комментарий